Палова брэсцкай філіі руху "За свабоду” на выбарах падтрымае Міхалевіча

Брэсцкая арганізацыя руху "За Свабоду” на прэзідэнцкіх выбарах распалавініцца. Нагадаем, лідар руху Аляксандр Мілінкевіч вырашыў не балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах. Таму свой выбар даводзіцца рабіць шарагоўцам арганізацыі. Пра гэта распавёў Еўрарадыё каардынатар руху "За Свабоду” па Брэсцкай вобласці Зміцер Трацяк:

"Куды цяпер? Тыя людзі, хто партыйныя, будуць збіраць подпісы за Кастусёва. Астатнія - хто як пажадае. Большасць, вядома, падтрымае Алеся Міхалевіча. Можа, дзесьці палова брэсцкіх рухаўцаў будзе дакладна падтрымліваць Міхалевіча. Гэта Баранавічы, Брэст, Белаазёрск... Спіскава гэта трошкі больш за сотню… Думаю, чалавек 50-60 будзе падтрымліваць Алеся Міхалевіча".

Нагадаем, раней з'явіліся звесткі, што не менш за траціну гомельскіх актывістаў руху "За Свабоду" таксама падтрымаюць Алеся Міхалевіча. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі