Паляк выйшаў з комы праз 20 гадоў
У Польшчы апрытомнеў 65-гадовы Ян Гжебскі, які знаходзіўся ў коме з 1988 года пасля таго, як патрапіў пад цягнік. “Калі я трапіў у кому, у крамах была толькі гарбата і воцат, мяса было па картках, і паўсюль былі вялізныя чэргі за бензінам.
А цяпер я бачу на вуліцах людзей з мабільнымі тэлефонамі, а ў крамах так шмат тавараў, што ў мяне кружыцца галава", — распавёў паляк.
За гэты час у яго нарадзілася 11 унукаў. Навіна пра яго абуджэнне стала вядомая ў суботу, калі аб гэтым паведамілі польскія тэлеканалы. З комы ён выйшаў каля двух месяцаў назад.