Памерла Валерыя Навадворская

Паводле крыніцаў сайту Lenta.ru, Навадворская сканала ад інфекцыйна-таксічнага шоку. Інфармацыю пра яе смерць падае таксама агенцтва “Інтэрфакс”. У суботу яна паступіла ў цяжкім стане ў рэанімацыю аддзялення гнойнай хірургіі маскоўскай клінічнай лякарні №13. Цягам многіх гадзінаў лекары змагаліся за яе жыццё.

Валерыя Навадворская — расійскі ліберальны грамадскі дзеяч, незалежная журналістка і відэаблогер, заснавальніца партыі “Дэмакратычны саюз”. Яна нарадзілася 17 траўня 1950 года ў Беларусі, у Баранавічах, мела беларускія карані і неаднаразова выступала ў падтрымку беларускай апазіцыі.

Валерыі Навадворскай было 64 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі