Памежнікі Беларусі не атрымлівалі запытаў пра алігарха Гуцарыева

У памежным ведамстве Беларусі няма звестак пра тое, што экс-кіраўнік “Русснефти” Міхаіл Гуцарыеў вылятаў на самалёце ў Турцыю з Беларусі. Пра гэта сёння заявіла прэс-служба памежнага камітэту. “Калі Гуцарыеў і перасякаў мяжу, то ён яе перасякаў як добрапрыстойны грамадзянін, паколькі ніякіх запытаў і даручэнняў ад кампетэнтных органаў у памежны камітэт не паступала”, сказаў ананімны супрацоўнік у інтэрв'ю РИА “Новости”.

Нагадаем, расійскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў абвешчаны ў міжнародны вышук. На яго завялі крымінальную справу па падазрэнні ў падаткавых махінацыях.

Эксперты мяркуюць, што экс-кіраўнік “Русснефти” пацярпеў за жаданне заняцца палітыкай. У жніўні пры загадкавых абставінах загінуў яго 21-гадовы сын.

Паводле некаторых звестак Гуцарыеў зараз знаходзіцца ў Турцыі. Расійская Генпракуратура ўчора заявіла, што туды алігарх выляцеў з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі