Памежнікі канфіскавалі больш за 300 метраў сетак для лоўлі рыбы

Гомельскія памежнікі канфіскавалі больш за 300 метраў сетак для незаконнай лоўлі рыбы.
Як паведаміў старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай працы Гомельскага памежатрада Кірыл Кіндэль, нарад ад групы памежных катэраў, што дыслакуецца ў Лоеве, правёў сумесны рэйд з інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Падчас рэйду па ўзбярэжжы ракі Дняпро былі знойдзены рыбалоўныя сеткі. Уладальнік іх не ўстаноўлены. Сеткі канфіскаваны і будуць знішчаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі