Памежнікі не прымаюць дадатковыя меры з-за эпідэміі ва Ўкраіне

На беларуска-ўкраінскай мяжы пакуль не прымаецца ніякіх дадатковых мерапрыемстваў у сувязі з эпідэміяй “свінога грыпу” ва Ўкраіне. Пра гэта распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Аляксандр Цішчанка: "Пакуль памежнікі працуюць у звычайным рэжыме. У нас наладжаная сістэма кантролю за асобамі, якія перасякаюць мяжу. Мы выконваем ўсе патрабаванні Міністэрства аховы здароўя, якія выпрацаваны з улікам патрабаванняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя".

Памежнікі звяртаюць увагу на стан здароўя людзей, якія перасякаюць мяжу. Калі чалавек хворы, то гэта адразу бачна, кажа Аляксандр Цішчанка.

Нагадаем, пра пачатак эпідэміі “свінога грыпу” ва Ўкраіне заявіў міністр аховы здароўя Васіль Князевіч. Паводле яго слоў, неўзабаве на ўсёй тэрыторыі краіны будзе абвешчаны каранцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі