Памежны пераход “Казловічы” поўнасцю спыніў працу
Чарга з польскага боку расцягнулася на 60 кіламетраў. На астатніх пунктах пропуску сітуацыя пагаршаецца Найбуйнейшы памежны пераход на мяжы Беларусі і Польшчы “Казловічы” поўнасцю спыніў працу ў сувязі са страйкам польскіх мытнікаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, інфармуе “Інтэрфакс”. Паводле яго слоў, чэргі з польскага боку дасягнулі 60 кіламетраў.
Цішчанка адзначыў, што на астатніх пераходах сітуацыя пагаршаецца. З беларускага боку, па яго інфармацыі, чэргаў няма, аднак тэрміналы таксама перапоўненыя. Транспартныя патокі пераразмяркоўваюцца на памежныя пераходы з Літвой, дзе чэргаў няма.
Фота — bymedia.net