Памежны пункт “Бераставіца-Баброўнікі” часткова закрыты на тры дні
Ад 21 да 24 верасня абмежаваны рух транспартных сродкаў у пункце пропуску “Бераставіца-Баброўнікі”, перадае БЕЛТА. Гэта звязана з правядзеннем рамонту дарожнага пакрыцця на мосце праз раку Свіслач, размешчаным на ўездзе ў пункт “Бераставіца” з боку Польшчы. Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе выкарыстоўваць у гэтыя дні іншыя пункты пропуску для перасячэння беларуска-польскай мяжы. Гэта дазволіць пазбегнуць чэргаў.