“Памятаю, адзін быў на літару “К”, яго яшчэ арыштавалі…”
Еўрарадыё запыталася ў мінчукоў, ці памятаюць яны, хто балатаваўся на мінулых прэзідэнцкіх выбарах?
Хутка нас чакаюць прэзідэнцкія выбары. Еўрарадыё задало пытанне на вуліцах Мінска: Ці памятаеце вы, хто быў кандыдатам у прэзідэнты на мінулых выбарах?
― Я не памятаю, я галасаваў супраць усіх і нават не глядзеў у бюлетэнь. Нават не ўяўляю сабе. Толькі адзін кандыдат ёсць, адзін і ўсё, яго немагчыма забыць.
― Я памятаю, як выглядае…
― Такі з вусамі, такі нейкі маленькі, пухлы…
― Калі так успамінаць, дык успомню дакладна. Увогуле я ўсё гэта памятаю як учора, толькі прозвішчаў і як выглядаюць – не памятаю.
― Гэты… На “К”, Мілінкевіч, напэўна, пасля – Казулін, Лукашэнка і больш не памятаю. Шушкевіч?
― Не, не памятаю. Ну, акрамя прэзідэнта.
― Лукашэнка. Больш не памятаю…
― Не памятаю.
― Не ведаю.
― Памятаю, адзін быў на літару “К”, яго яшчэ арыштавалі.
― Быў адзін здаецца з прэзідэнтам з адной кампаніі, пацягнуў на сябе трошку галасоў, каб не прайшлі “левыя”… А так…
― Было тры кандыдаты – Лукашэнка, Мілінкевіч і Гайдукевіч. А, яшчэ Казулін быў.
― Лукашэнка, Мілінкевіч, Казулін і яшчэ адзін… Не памятаю.
― Не памятаю, чэсна, даўно гэта было. Акрамя дзейнага ніхто не ўспамінаецца. Бог яго ведае…