Памёр адзін з найстарэйшых беларускіх праваслаўных манахаў
На 84-ым годзе жыцця сканаў адзін з найстарэйшых беларускіх манахаў, духаўнік Свята-Елісееўскага Лаўрышэўскага мужчынскага манастыра схіігумен Серафім (Іван Бачаркін), паведамляе “Народная воля”. Схіігумен — гэта ў царкоўным асяродку вельмі высокае званне. Яно азначае, што чалавек прыняў схіму і ёсць “чорным манахам”, бо схіма — гэта самая жорсткая форма манаства. Схіігумен Серафім не быў публічным чалавекам, пра яго ведаюць досыць мала. Але два гады таму яго імя абышло ўсе беларускія газеты: зімой 2008 года ён уратаваў ад гібелі ў агні шэсць манахаў.
Пахаванне схіігумена Серафіма адбылося 25 ліпеня.
Пахаванне схіігумена Серафіма адбылося 25 ліпеня.