Памёр бас-гітарыст Uriah Heep Трэвар Болдэр

Бас-гітарыст Uriah Heep і Spiders From Mars Трэвар Болдэр памёр ад раку ва ўзросце 62 гадоў. Пра гэта паведамляе сlassicrockmagazine.com. У 1971 годзе Болдэр далучаецца да гурта Дэвіда Боўі, які пазней стаў называцца Spiders From Mars. Разам з “Павукамі з Марсу” Болдэр запісвае 5 пласцінак, сярод якіх і “Pin Ups” 1973 года — лебядзіная песня гурта.

У 1976 годзе Трэвар Болдэр прыходзіць у Uriah Heep, дзе замяняе Джона Уэтана. З Uriah Heep музыка запісвае 4 альбомы. Пасля запісу “Conquest” Болдэр разам з іншымі ўдзельнікамі пакідае гурт. У ім застаецца толькі Мік Бокс — заснавальнік і законны ўладальнік назвы каманды.

У 1981 годзе Болдэр далучаецца да Wishbone Ash, дзе, па супадзенню, ізноў мяняецца месцамі з Джонам Уэтанам. У 1983 годзе музыка вяртаецца ў рытм-секцыю Uriah Heep і бярэ ўдзел у туры ў падтрымку альбома “Head First”. Разам з гуртом у 2011 годзе Болдэр выдае 21 па ліку альбом “Into The Wild”.

У тым жа годзе музыка распавядае Classic Rock пра сваё змаганне з ракам.

У заяве, звязанай са смерцю Трэвара, удзельнікі Uriah Heep называюць Болдэра адным з найвыбітнейшых “музыкаў свайго пакалення, і адным з найбольш уплывовых басістаў Вялікабрытаніі”. Мік Бокс у сваю чаргу дадае, што Трэвара будзе вельмі не ставаць сям’і, сябрам і прыхільнікам рок-музыкі па ўсім свеце.

Светлая памяць…

Фота: commons.wikimedia.org



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі