Памёр дэпутат Вярхоўнага савета 12-склікання Барыс Гюнтэр

Барыс Гюнтэр быў дэпутатам Вярхоўнага савета Беларусі 12-га склікання ад Гомельскай-Сельмашаўскай акругі, з'яўляўся актыўным удзельнікам "Апазыцыі БНФ". Разам з іншымі апазіцыянерамі працаваў над дакументамі, якія ляглі ў аснову прынятых 25 жніўня 1991 года рашэнняў аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Гюнтэр удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў некаторы час працаваў у праваабарончым цэнтры "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі