Памёр ганаровы прэзідэнт МАК Хуан Антоніё Самаранч

На 89-м годзе жыцця ў адной з клінік Барселоны памёр ганаровы прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Хуан Антоніё Самаранч. Як нагадвае РІА "Новости", ён узначальваў МАК больш за 20 гадоў. Дзеяч алімпійскага руху трапіў у аддзяленне рэанімацыі барселонскай клінікі 20 красавіка. Прычынай шпіталізацыі стала вострая сардэчная недастатковасць.

Хуан Антоніё Самаранч узначальваў МАК з 1980 па 2001 год. На гэтай пасадзе яго змяніў цяперашні кіраўнік камітэта Жак Роге. Пасля складання паўнамоцтваў іспанца абралі пажыццёвым ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі