Памёр "голас эпохі VHS" Леанід Валадарскі
Леанід Валадарскі / КАНАЛ-16
Памёр радыёвядучы і перакладчык Леанід Валадарскі. Яго называюць “голасам эпохі VHS”. Менавіта ён перакладаў кіно і мультфільмы, якія выходзілі на відэакасетах у 80-я і 90-я. Прычым, рабіў гэта, як кажуць, заўсёды сінхронна і ніколі не пераглядаў кіно ў сваёй агучцы.
І гэта яго голас мы чулі ў агучцы заходніх кіно і мультфільмаў — гэты голас стаў культавым на постсавецкай прасторы.
Валадарскі адным з першых перакладаў на рускую мову творы Стывена Кінга, працаваў з перакладамі тэкстаў Джэрома Сэлінджэра.
Радыёвядучаму і перакладчыку было 73 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.