Памёр лідэр "Гражданской Обороны" Ягор Летаў

19 лютага на 44-ым годзе жыцця сканаў лідэр расійскага панк-гурта "Гражданская Оборона" Ягор Летаў. Паводле словаў бубнача калектыву Паўла Ператолчына, памёр музыка з-за сардэчнага захворвання. Хоць на афіцыйным сайце гурта паведамлення пра смерць Летава няма.

Нагадаю, што рок-музыка і паэт Ягор Летаў нарадзіўся 10 верасня 1964 года ў Омску. Ён атрымаў папулярнасць, як лідэр гурта "Гражданская Оборона".

Музычную дзейнасць Летаў пачаў на пачатку 80-х гадоў у Омску, сфармаваўшы разам з Кастусём Рабінавым рок-гурт "Посев", а пазней і пачынальнікаў панк-року ў СССР "Гражданскую Оборону".

У 1987 - 1989 гадах калектыў запісаў шэраг альбомаў, якія сталі культавымі і ўвайшлі ў гісторыю расійскага року: "Красный альбом", "Хорошо!", "Мышеловка", "Тоталитаризм", "Некрофилия", "Так закалялась сталь", "Боевой стимул", "Все идет по плану", "Песни радости и счастья", "Война", "Армагеддон Попс", "Здорово и вечно", "Русское поле экспериментов".

Фота: rest.barnaul-altai.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі