Памёр мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў
Развітанне адбудзецца ў Мінску 6 чэрвеня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12.
Юрась Бушлякоў — мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук. Выкладаў у БДУ і Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Днямі яму споўнілася 40 гадоў.
Разам з Вячоркам, Санько і Саўкам выдаў “Беларускі клясычны правапіс”. Працаваў на радыёстанцыі 101,2, пасля на радыё “Рацыя”. Ад пачатку 2000-х быў супрацоўнікам беларускай службы Радыё "Свабода".
Калегі падрыхтавалі кнігу "Жывая мова". У яе ўвайшлі матэрыялы перадач Юрася, прысвечаныя беларускай мове. На жаль, пабачыць выдадзеную кнігу ён не паспеў — перашкодзіў страшны дыягназ "рак".
У Юрася Бушлякова застаўся двухгадовы сын Ян-Міхал.
Еўрарадыё спачувае родным і блізкім Юрася Бушлякова.