Памёр Рыд Таліпаў
21 лютага ў мінскай бальніцы памёр Рыд Таліпаў — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Спадар Таліпаў лячыўся ў 9-й бальніцы Мінска ад запалення лёгкіх, аднак 16 лютага ў яго здарыўся яшчэ і інсульт. 21 лютага каля 17 гадзін вечара на 63-цім годзе знакаміты рэжысёр пайшоў з жыцця…
Мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Рыд Таліпаў стаў 31 сакавіка 2009 года, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".