Памёр саліст брытанскага гурта Faithless Максі Джаз
Яму было 65 гадоў
Саліст гурта Faithless Максі Джаз памёр ва ўзросце 65 гадоў. Інфармацыю пацвердзіла Сістэр Бліс, удзельніца калектыву.
"Мы з болем у сэрцы паведамляем, што мінулай ноччу Максі мірна памёр у сне. Шлём каханне ўсім вам, хто падзяляў наша музычнае падарожжа. Беражыце адзін аднаго", — напісала яна.
Гурт Faithless быў сфарміраваны ў 1995 годзе, а ўжо праз год вялікі поспех атрымалі дзве іх песні — Insomnia і Salva Mea. Другі студыйны альбом, Sunday 8PM, толькі ўмацаваў вядомасць музычнага калектыва. Тады ж з'явіўся адзін з галоўных трэкаў у гісторыі гурта — God is a DJ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.