Памёр вядомы журналіст Урмас От

Вядомы эстонскі тэлежурналіст Урмас От памёр пасля цяжкой хваробы ў клініцы Тартурскага ўніверсітэта ва ўзросце 53 гадоў. У пачатку 2008 года ён павінен быў легчы на аперацыю па трансплантацыі касцянога мозгу. Не выключана, што прычынай смерці магла стаць анкалогія, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на эстонскую прэсу.
От праславіўся на тэрыторыі былога СССР цыклам перадач “Тэлевізійнае знаёмства”, дзе ён гутарыў са славутасцямі. Апошнім часам ён працаваў на “Радыё 4”, дзе ў нядзельным эфіры ішла ягоная перадача “У рамках прыстойнасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі