Памёр знакаміты італьянскі тэнар Лучана Павароці
Сёння раніцай памёр знакаміты італьянскі тэнар Лучана Павароці. Учора вечарам у 71-гадовага Павароці адказалі ныркі і ён згубіў прытомнасць. У 2006 годзе спеваку зрабілі аперацыю па выдаленні ракавай пухліны. Нядаўна ён быў шпіталізаваны і правёў у бальніцы два тыдні. Там яго абследавалі і праводзілі тэрапію, таксама ў сувязі з ракам.
Але стан Лучана Павароці пагаршаўся і лекары ўжо нічога не маглі змяніць.
Газета.ру
Але стан Лучана Павароці пагаршаўся і лекары ўжо нічога не маглі змяніць.
Газета.ру