Паніка: Гэта дэлегацыя не мае дачынення да ўраду ЗША
Прымаючы 14 снежня прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША, Аляксандр Лукашэнка выразіў шкадаванне, што такая сустрэча не адбылася раней. Бо тады шмат якіх праблемаў і незразумелых момантаў у беларуска-амерыканскіх дачыненнях ці не было б увогуле, ці яны былі б ужо вырашаныя.
На яго думку, менавіта паводле ацэнак і прагнозаў гэтых аналітыкаў фармуецца знешняя палітыка афіцыйнага Вашынгтону.
Іншае меркаванне з гэтай нагоды выказаў прэс-аташэ амбасады ЗША ў Мінску Крыстафер Паніка. У інтэрв’ю сайту charter97 ён заявіў, што гэтая дэлегацыя не мае ніякага дачынення да ўраду ЗША.
“Амерыка — вольная краіна. Кожны грамадзянін мае права сустракацца з кім заўгодна”, — сказаў Паніка.