Папа Францішак раптоўна прызначыў 17 новых кардыналаў
Папа Францішак раптоўна прызначыў 17 новых кардыналаў. Пра гэта стала вядома ў нядзелю. 13 кардыналаў маладзейшыя за 80 гадоў і змогуць удзельнічаць у выбарах наступнага Папы, адзначае "Бі-Бі-Сі".
Новыя кардыналы прадстаўляюць пяць кантынентаў і 11 краін — Сірыю, Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку, Іспанію, Бразілію, ЗША (тры), Бангладэш, Венесуэлу, Бельгію, Маўрыкій, Мексіку, Новую Гвінею, Малайзію, Італію, Лесота і Албанію. Падкрэсліваецца, што толькі адзін з іх італьянец.