Папа рымскі лічыць італьянскіх мафіёзі адлучанымі ад царквы
У часе візіту на поўдзень Італіі 21 чэрвеня Францішак Першы абрынуўся з крытыкай на італьянскую мафію.
Звяртаючыся ў часе імшы на адкрытым паветры да сябраў калабрыйскага клану Ндрангета, пантыфік заявіў, што яны “пакланяюцца злу” і таму павінны лічыць сябе адлучанымі ад царквы.
Папа Францыск і раней выступаў з асуджэннем арганізаванай злачыннасці і карупцыі, перадае ВВС.
Ндрангета, неапалітанская Камора і сіцылійская Коза Ностра складаюць аснову арганізаванай злачыннасці ў Італіі. Менавіта калабрыйская мафія кантралюе італьянскі какаінавы рынак, праз яе ажыццяўляецца большасць паставак какаіну ў Еўропу.