Папа Рымскі павіншаваў католікаў з Раством

Папа Рымскі Бенедыкт XVI павіншаваў католікаў усяго свету з Раством. Пантыфік звярнуўся да вернікаў з балкона сабора Святога Пятра ў Ватыкане. Бенедыкт XVI адзначыў міратворчую ролю католікаў у краінах Азіі. Ён дадаў, што царква працягвае рабіць высілкі, каб спыніць гвалт у Афрыцы. Жыхароў Еўропы і Паўночнай Амерыкі Папа Рымскі заклікаў пераадольваць "эгаістычную ментальнасць". Пантыфік звярнуўся да народаў Лацінскай Амерыкі з просьбай выконваць правы чалавека і жыць у справядлівасці, паведамляе РИА Новости.

У канцы звароту Папа Рымскі агучыў віншаванне з Раством на 65 мовах свету, у тым ліку і на беларускай мове.

Нагадаем, перад пачаткам начнога набажэнства ў саборы Святога Пятра на пантыфіка напала жанчына. Папа Рымскі ўпаў, а 87-гадовы кардынал Ражэ Эчэгарай зламаў нагу. Затрыманую грамадзянку Швейцарыі шпіталізавалі для прахаджэння абавязковага лячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі