Папа Рымскі заклікаў да міру на Блізкім Усходзе

Папа Рымскі Бенедыкт XVI падчас традыцыйнага нядзельнага казання на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане звярнуўся з заклікам да міру на Блізкім Усходзе. "Я заклікаю да сканчэння гвалту, які мусіць асуджацца ў любой яго праяве, і да аднаўлення перамір'я ў сектары Газа", - сказаў ён.
Пантыфік заклікаў да чалавечнасці і мудрасці ўсіх, хто "нясе адказнасць за сітуацыю". "Я прашу міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы ізраільцянам і палесцінцам выйсці з тупіка і не паддавацца агіднай логіцы сутыкненняў і гвалту", - дадаў ён.

РИА "Новости" нагадвае, што ў суботу ізральскія самалёты атакавалі звыш сотні аб'ектаў па ўсім сектары Газа. Яны скінулі больш за сто тон бомбаў на камандныя цэнтры, трэніровачныя лагеры, арсеналы баевікоў і ісламісцкай паліцыі. У нядзелю бамбёжкі працягнуліся. Колькасць загінулых, паводле апошніх звестак, дасягнула 277 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі