Паплечнікаў Анжалікі Борыс не пусцілі на сход афіцыйнага Саюза палякаў

У пятніцу а 19 гадзіне ў Гродне прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі на чале з Юзафам Лучнікам правялі сход у гарадскім доме культуры. Мэта — вызначыць дэлегатаў на з’езд, які павінен адбыцца ў верасні. Каля 100 сябраў СПБ на чале з Анжалікай Борыс таксама прыйшлі на сход, але іх не пусцілі. На ганку ўдзельнікаў сходу вітаў духавы аркестр. Паколькі дзверы ў дом культуры былі зачынены, музыкі пасля заканчэння выступу вымушаны былі аддаваць крэслы, на якіх сядзелі, праз акно.

Да людзей на вуліцы звярнулася Анжаліка Борыс. Кіраўнік Гродзенскай гарадской арганізацыі неафіцыйнага СПБ Мечыслаў Яскевіч раздаў бланкі для збору подпісаў пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі. У ім чарговы раз выказваецца просьба паспрыяць дыялогу паміж уладамі і арганізацыяй, якая імі не прызнаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі