Папраўчыя калоніі ў Магілёве і Наваполацку ліквідуюць
На іх базе створаць лячэба-працоўныя прафілакторыі.
Такое рашэнне прыняў кіраўнік Беларусі сваім указам №242 "Аб удасканаленні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў", падпісаным 28 траўня, паведамляе interfax.by. Ліквідацыя калоній тлумачыцца "скарачэннем колькасці асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях".
Таксама прадугледжана рэарганізаваць 35 папраўчых устаноў адкрытага тыпу: 21 установы будзе далучаная да 14 больш перспектыўных.
Фота — komkur.info