Папярэднія звесткі аб несапраўдных подпісах з'явяцца заўтра
Сёння завяршаецца праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БелаПАН. Не пазней за 13 лістапада ўключна звесткі пра колькасць выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы па абласцях і Мінску, паступяць у Цэнтрвыбаркам. Да гэтага ж тэрміну прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта павінны перадаць у Цэнтральную камісію заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, анкету з біяграфічнымі звесткамі і дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, папярэднія звесткі аб подпісах, прызнаных тэрытарыяльнымі камісіямі несапраўднымі, з'явяцца заўтра.
Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, папярэднія звесткі аб подпісах, прызнаных тэрытарыяльнымі камісіямі несапраўднымі, з'явяцца заўтра.