Папярэдняе расследаванне па справе Святланы Байковай завершанае

Папярэдняе расследаванне па справе старшага следчага па асабліва важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай завершанае. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў яе адвакат Міхаіл Воўчак. З 29 верасня абвінавачваная і яе абарона пачалі знаёміцца з матэрыяламі следства. Гэты працэс згодна з заканадаўствам не павінен заняць больш за месяц. Праўда, гэты тэрмін можа быць падоўжаны рашэннем пракурора.

Стан здароўя Байковай, якая цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, Воўчак назваў здавальняючым.

Нагадаем, Байкову затрымалі супрацоўнікі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэнні ў перавышэнні ўлады. Крымінальныя справы на яе пачалі за незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці ды перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Да 24 жніўня Байкову трымалі за кратамі, пасля чаго перавялі на хатні арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі