Парад і маскі. Фотарэпартаж

Парад і маскі. Фотарэпартаж

8 траўня ў Мінску прайшла генеральная рэпетыцыя параду, прысвечанага 75-м угодкам Перамогі. Ён пройдзе 9 траўня з удзелам кіраўніцтва краіны, а вось ветэранаў вайны вырашылі ў мэтах бяспекі пакінуць дома. У чацвер прайшла чарговая трэніроўка авіяцыі, а ў пятніцу па сталіцы праехала вайсковая тэхніка.

Як бачым на здымках, нямала мінчукоў назіралі за рэпетыцыяй і толькі нямногія з іх былі ў ахоўных масках.

А актывісты "Моладзевага блоку" прынеслі на рэпетыцыю... труну. Такім чынам яны звярталі ўвагу на небяспеку наведвання масавых мерапрыемстваў у часы каранавіруса. На раніцу 8 траўня ў Беларусі адзначаны рост колькасці выпадкаў COVID-19, іх налічваецца 21 101. Памёр 121 чалавек.

Парад і маскі. Фотарэпартаж
Гэты і наступны здымкі — Reuters
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж
Парад і маскі. Фотарэпартаж

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі