Парфянкоў дзвярэй не ламаў і плаціць за гэта не хоча

Пра гэта ён заявіў журналістам пасля заканчэння працэсу, у выніку якога яго падабаронны быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Па словах Папкоўскага, віна Парфянкова ў тым, што ён разбіваў дзверы і шкло ў Доме ўрада, не атрымала свайго пацверджання ў часе судовага разбору. Адпаведна адвакат лічыць несправядлівай ускладзены на Парфянкова абавязак сплаціць за гэтыя пабітыя дзверы больш за 14 млн рублёў.

Парфянкоў прызнаў сваю віну толькі часткова. У судзе ён заявіў, што ўдзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасці, аднак шкла не біў, піша UDF.BY.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі