Парламент Грузіі прагаласаваў за ўступленне ў Еўрасаюз і НАТА

Парламент Грузіі / sps.gov.ge
Парламент Грузіі / sps.gov.ge

Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю "Аб знешняй палітыцы Грузіі", адным з ключавых кірункаў якой з'яўляецца жаданне ўступіць у Еўрапейскі Саюз і Паўночнаатлантычны альянс, паведамляецца на сайце грузінскага парламента.

"Для грузінскага грамадства еўрапейскі і еўраатлантычны выбар — гэта гістарычны выбар, замацаваны ў Канстытуцыі Грузіі", — сказаў старшыня парламенцкага камітэта па замежных справах Мікалай Самхарадзе.

Прынятая рэзалюцыя павінна спрыяць рэалізацыі перадвыбарчага абяцання кіруючай партыі "Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія" аб тым, што да 2024 года Грузія будзе гатовая падаць заяўку на сяброўства ў ЕС.

Кіруючая партыя ў лістападзе гэтага года перамагла на парламенцкіх выбарах. Апазіцыя не прызнала вынікі першага тура і адмовілася ўвайсці ў новы парламент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі