Парламент прыняў праект бюджэту на 2008 год

Палата прадстаўнікоў Беларусі ў панядзелак прыняла праект закона аб бюджэце на 2008 год з дэфіцытам 1,9% валавога ўнутранага прадукту.
За прыняцце праекту закона прагаласавала 99 дэпутатаў, супраць — 2. Міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, прадстаўляючы праект бюджэту парламентарыям, паведаміў, што прыбыткі кансалідаванага бюджэту ў 2008 годзе (з улікам сродкаў фонду сацабароны насельніцтва) прагназуецца ў аб'ёме 50,16 трылёнаў рублёў або 44,5% ВУП.

У тым ліку прыбыткі рэспубліканскага бюджэту запланаваныя на ўзроўні 38,152 трыльёнаў рублёў. Без уліку сродкаў фонду сацабароны насельніцтва прыбыткі рэспубліканскага бюджэту ў наступным годзе складуць 26,139 трыльёнаў, што на 8% больш у параўнанні з чаканым выкананнем бюджэту ў 2008 годзе.

Выдаткі кансалідаванага бюджэту на 2008 год запланаваныя ў аб'ёме 52,35 трыльёнаў або 46,4% ВУП. У тым ліку выдаткі рэспубліканскага бюджэту сфармаваныя ў суме 40,342 трыльёнаў, з іх выдаткі фонду сацабароны насельніцтва 12,013 трыльёнаў (на 13% больш чым у 2007 годзе).

Плануецца, што прыняты дэпутатамі праект бюджэту будзе разгледжаны членамі Савета рэспублікі 20 снежня. Затым закон аб бюджэце павінен быць падпісаны прэзідэнтам краіны.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі