Партыя БХД — за стварэнне кааліцыі нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі
Нацыянальная рада БХД падтрымае стварэнне кааліцыі нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі. Такое рашэнне было прынятае 12 верасня на пасяджэнні рады, якое прайшло ў офісе Партыі БНФ у Мінску, паведамляе инфармагенцтва БелаПАН. Як заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Павел Севярынец, апошнія змены ў кіраўніцтве Партыі БНФ прывялі да таго, што зараз перавагу ў апазіцыі атрымалі нацыянальна-дэмакратычныя сілы. "З 1999 года нацыянальныя сілы не мелі большасці ва ўнутраным апазіцыйным руху", — падкрэсліў палітык.
Са зменай кіраўніцтва Партыі БНФ, ёсць магчымасць вярнуць лідэрства нацыянальна-дэмакратычным сілам у шэрагах беларускай апазіцыі, — лічыць сп. Севярынец. У якасці стратэгічных партнёраў па нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі Нацыянальная рада БХД бачыць Партыю БНФ, рух "За Свабоду", міжнародную моладзевую арганізацыю "Малады фронт" (Чэхія), аргкамітэты па стварэнні партыі "Народная Грамада" (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя) Мікалая Статкевіча і партыі "Свабоды і прагрэсу" Уладзіміра Навасяда, а таксама аргкамітэт па стварэнні руху "Маладая Беларусь".