Партыя БСДП (Грамада) правядзе паўторны з'езд пасля прэзідэнцкіх выбараў
Сацыял-дэмакраты правядуць паўторна ХІІІ з’езд пасля Новага года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з кіраўнікоў партыі Мечыслаў Грыб.
Нагадаем, выбарны з’езд партыі, які праходзіў 10 кастрычніка, Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным. На ім Анатоля Ляўковіча на пасадзе старшыні партыі замяніў Анатоль Сідарэвіч.
Па словах Грыба, рашэнне пра з’езд было прынятае на паседжанне прэзідыума. Запрошаны на яго быў і Анатоль Ляўковіч. Аднак за тры дні да паседжання прэзідыума Ляўковіч вырашыў апярэдзіць "канкурэнтаў" і склікаў сваіх прыхільнікаў у прэзідыуме. Праўда, кажа Грыб, на паседжанні, якое склікаў Ляўковіч, было менш за палову сябраў прэзідыуму, там гэты сход не быў сапраўдным.
Грыб кажа, што на сябры прэзідыума выказалі недавер старшыні Ляўковічу з-за падману:
Грыб: “Пасля прэзідэнцкіх выбараў мы склічам ЦК, недзе ў студзені. На гэтым ЦК вырашым, калі правесці з’езд, бо прэзідыум не мае такіх паўнамоцтваў. І самае галоўнае - сябры прэзідыума з-за чарговых падманаў, фальсіфікацыяў, вось гэтых несапраўднасцяў выказалі недавер старшыні Ляўковічу”.
Цяпер партыяй фактычна кіруе першы намеснік старшыні Ігар Маслоўскі, паведаміў Грыб.