Партыя Украінская нацыянальная асамблея за адмену палітычнай рэформы
Партыя Украінская нацыянальная асамблея - УНА-УНСО заклікала прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанку дамагацца праз усенародны рэферэндум адмены палітычнай рэформы. У звароце, прынятым у Кіеве на чарговым з’едзе партыі, гаворыцца, што ў выніку палітрэформы адбыўся «антыканстытуцыйны пераварот, у выніку якога ўкраінскі народ згубіў кіраўніка дзяржавы і гаранта Канстытуцыі».
Такім чынам украінскія нацыяналісты прапануюць Юшчанку вярнуць страчаныя ім паўнамоцтвы ў кіраўніцтве дзяржавай.
УНА-УНСО таксама заклікала прэзідэнта выдаць указ аб святкаванні 100-годдзя з дня народзінаў галоўнакамандуючага Украінскай паўстанчай арміі Рамана Шухевіча і пасмяротна прысвоіць яму званне Героя Украіны, паведамляе «Інтэрфакс».