"Партызан" атрымаў прынцыповую перамогу ў матчы з "Тарпеда"

Тры матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу. Адзін з лідэраў, сталічны "Мінск", згуляў на сваім полі ўнічыю 2:2 з брэсцкім "Дынама". Мінскі "Партызан", які змагаецца за выжыванне ў лізе мацнейшых, здолеў выйграць прынцыповы матч у жодзінскага "Тарпеда" — 1:0. Прычым адзіны гол быў забіты Карповічам на апошняй хвіліне гульні. Гэтая перамога дазволіла "партызанам" сыйсці з апошняга месца.

"Віцебск на сваім полі прайграў "Белшыне" — 0:2.

У нядзелю згуляюць "Нафтан" і мінскае "Дынама", "Шахцёр" і "Дняпро", "Нёман" і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі