"Партызан" сенсацыйна згуляў унічыю з БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі
У нядзелю прайшлі два матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Сталічны "Партызан" сенсацыйна згуляў унічыю 1:1 з барысаўскім БАТЭ. Максім Скавыш вывеў наперад гасцей на 21-й хвіліне, але на 57-й Паскаль Мендзі забіў гол у адказ.
У Салігорску "Шахцёр" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 3:0. Першы гол на 21-й хвіліне забіў Аляксей Рыяс, на 50-й вызначыўся Павел Сітко, а на 78-й гол забіў Аляксей Пятроў.
У БАТЭ цяпер 55 ачкоў і гульня ў запасе, у "Мінска" — 51, у "Шахцёра" 48 ачкоў, а ў мінскага "Дынама" 43 ачкі і гульня ў запасе.
Наступны, 26-ы тур, пройдзе 25-26 верасня. Яго цэнтральным матчам будзе супрацьстаянне ў Барысаве БАТЭ і "Мінска". У выпадку поспеху мінчукі змогуць ушчыльную наблізіцца да лідэра.