Пасажырскі цягнік сышоў з рэек у Турцыі

Пасажырскі цягнік сышоў з рэек у Турцыі. Па меншай меры 8 чалавек загінулі і 21 паранены, паведамляе БЕЛТА.
Цягнік рухаўся са Стамбула ў Дэнізлі на поўдні краіны. Па невядомых пакуль прычынах састаў сышоў з рэек, у выніку чаго два вагоны перакуліліся. Пацярпелыя дастаўленыя ў мясцовыя лякарні, некалькі чалавек у цяжкім стане.

Па звестках паліцыі, усе пацярпелыя і загінулыя — турэцкія грамадзяне. У цягніку знаходзілася больш за 700 пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі