ПАСЕ абмяркуе справаздачу па Беларусі ў лістападзе

18 лістапада ў Парыжы адбудзецца абмеркаванне справаздачы спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па Беларусі Сінікі Хурскайнен. Пра гэта паведамляе партал TUT.by. Даклад будзе разгледжаны на паседжанні палітычнага камітэта ПАСЕ. Удзел у ім возьмуць таксама прадстаўнікі беларускіх уладаў і апазіцыі. У пачатку 2011 года Сініка Хурскайнен плануе наведаць Беларусь. У красавіку наступнага года яна прадставіць сваю выніковую справаздачу ў ПАСЕ ў Страсбургу.

Справаздача спецдакладчыка ПАСЕ з’яўляецца асновай пры прыняцці рэзалюцыі, якая і вызначае далейшы фармат стасункаў Савета Еўропы з Беларуссю. Так, летась менавіта пасля справаздачы спецдакладчыка Андрэа Рыгоні было прынята рашэнне пра аднаўленне дыялогу Савета Еўропы з Беларуссю пасля шматгадовай палітыкі ізаляцыі. Сёлета ўвесну пасля дакладу Сінікі Хурскайнен ПАСЕ вырашыла спыніць кантакты з Беларуссю на вышэйшым узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі