ПАСЕ рэкамендуе ўстрымацца ад афіцыйных кантактаў з рэжымамі ў Беларусі і РФ

"Дэмакратычны свет не павінен мець кантактаў з тэрарыстамі і дыктатарамі"

"Дэмакратычны свет не павінен мець кантактаў з тэрарыстамі і дыктатарамі" / dw.com

ПАСЕ рэкамендуе ўстрымацца ад афіцыйных кантактаў з рэжымамі ў Беларусі і Расіі, асабліва ў сферы дыпламатычных прызначэнняў. Гэтую праўку ў рэзалюцыю "Роля Савета Еўропы ў прадухіленні канфліктаў, аднаўленні даверу да міжнародных інстытутаў і садзейнічанні глабальнага міру" ўнёс украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Падчас галасавання яе падтрымалі 70 прысутных, супраць быў толькі адзін.

"Дэмакратычны свет не павінен мець кантактаў з тэрарыстамі і дыктатарамі, гаварыў у сваім выступе Ганчарэнка. — ...Праз дыпламатычныя кантакты Пуцін і Лукашэнка спрабуюць легітымізаваць свае злачынствы. Гэта немагчыма дапусціць!".

Аляксей Ганчарэнка згадаў, што нядаўна амбасадарка Венгрыі ўручыла даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. "Але Лукашэнка па факце не з'яўляецца прэзідэнтам, то які пасол можа да яго прыехаць? Мы павінны спыніць гэта як мага хутчэй!", — заявіў Ганчарэнка.

ПАСЕ рэкамендуе ўстрымацца ад афіцыйных кантактаў з рэжымамі ў Беларусі і РФ
t.me/oleksiihoncharenko/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі