ПАСЕ заклікала ўлады Беларусі адкрыць архівы пра голад 1930-х гадоў

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што сталінскі рэжым вінаваты ў масавым голадзе ў СССР у 1930-х гадах. "Існуючы ў СССР таталітарны сталінскі рэжым прывёў да жахлівых парушэнняў правоў чалавека, якія пазбавілі мільёны людзей іх права на жыццё", — гаворыцца ў прынятым дакуменце.
Асамблея прыйшла да высновы, што ў выніку масавага голаду, выкліканага наўмыснымі дзеяннямі і палітыкай савецкага рэжыму, пацярпелі мільёны людзей у Беларусі, Казахстане, Малдове, Расіі і на Ўкраіне. За некалькі гадзінаў да абмеркавання рэзалюцыі паліткамісія асамблеі адхіліла шэраг радыкальных паправак. Сярод іх было патрабаванне прызнаць галадамор генацыдам насельніцтва Ўкраіны, паведамляе РИА Новости.

У рэзалюцыі ПАСЕ заклікала ўлады Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана адкрыць свае архівы пра голад 1930-х.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі