Пасля арышту саудаўскіх прынцаў рэзка падаражала нафта

Пасля арышту саудаўскіх прынцаў рэзка падаражала нафта

6 лістапада нафта маркі Brent абнавіла двухгадовы максімум. Яна падаражала да 62,81 долара і па такім кошце ёй гандлююць на лонданскай біржы. Раней падобная стаўка была ў лістападзе 2015-га. РІА “Новости” адзначае, што нафта падаражала на фоне затрымання ў Саудаўскай Аравіі па падазрэнні ў карупцыі каля 40 уплывовых асоб. Гэта і чальцы каралеўскай сям’і (прынцы), вайскоўцы, бізнесмены, міністры. Адначасова ў авіякатастрофе загінуў прынц Мансур бен Мукрын, намеснік губернатара адной з правінцый краіны. Адбылося гэта каля мяжы з Еменам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі