Пасля ліста Лукашэнкі Мядзеведзеву з'явіўся ліст Сечына Сямашку

Віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын, які курыруе паліўна-энергетычны комплекс, даслаў ліст першаму віцэ-прэм'еру Беларусі Ўладзіміру Сямашку. У лісце ён дэталёва аргументаваў пазіцыю расійскага боку па пытаннях пастаўкі нафты, паведамляе РІА "Новости". Як адзначыў прэс-сакратар прэм'ер-міністра РФ Дзмітры Пяскоў, гэты ліст стаўся адказам на ліст беларускага боку ад 9 студзеня. Нагадаем, што 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка напісаў Дзмітрыю Мядзведзеву ліст па пытанні паставак нафты.

"У сваім лісце Сечын яшчэ раз выказаў пазіцыю расійскага боку па пытаннях, якія абмяркоўваюцца на перамовах па ўмовах пастаўкі нафты ў Беларусь, што вядуцца паміж Мінскам і Масквой, і прывёў адпаведную дэталёвую аргументацыю", — адзначыў прэс-сакратар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі