Пасля матчу з БАТЭ футбалісты "Шэрыфа" затрымаюцца на ноч у Мінску

Футбалісты ціраспальскага "Шэрыфа" прыляцяць у Беларусь чартарным рэйсам усяго за дзень да гульні з БАТЭ, 3 лістапада. Жыць каманда з Малдовы будзе ў гатэлі CrownPlaza побач са стадыёнам "Дынама".

"Нічога асаблівага гульцы "Шэрыфа" не замовіліі, распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе БАТЭ.Мінеральная вада, масажны стол. Гарбату, каву, цукар, лімоны... А таксама 15 кілаграмаў лёду для ўзнаўляльных мерапрыемстваў пасля гульні..."

Увечары 3 лістапада "Шэрыф" правядзе на полі "Дынама" закрытую трэніроўку, якой будзе папярэднічаць прэс-канферэнцыя. Нагадаем, гульня паміж "Шэрыфам" і БАТЭ пачнецца 4 лістапада ў 20:00.

У Мінску госці з Малдовы затрымаюцца на ноч і пакінуць сталіцу Беларусі на наступны дзень пасля гульні, 5 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі