Пасля ператрусу Насту Лойку запрасілі на допыт
Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. Ператрус у праваабаронцы правялі сёння супрацоўнікі КДБ. Яны ж і адвезлі яе на допыт з нагоды падзеяў 19 снежня.