Пасля стварэння Мытнага саюза пачаўся ўсплёск кантрабанды

Колькасць затрыманай кантрабанды, якую спрабавалі пераправіць праз беларускую мяжу ў Еўрасаюз, сёлета павялічылася ў разы ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта заявіў чыноўнік Мытнага камітэта Андрэй Міхалькевіч. Міхалькевіч: "Значна павялічыліся аб’ёмы тытунёвай прадукцыі, якую незаконна перамяшчалі ў Еўрасаюз. На сёння затрымана больш за 100 мільёнаў штук цыгарэт. А за ўвесь мінулы год усяго толькі 77. Алкагольнай прадукцыі сёлета шмат затрымліваецца і высокая дынаміка роста затрымання: летась за гэты ж перыяд каля 5 тон затрымалі, а сёлета ўжо больш за 43,5 тоны. Рост затрыманняў і кантрабанды наркатычных сродкаў. Сёлета ўжо 942 кілаграмы наркатычных сродкаў і псіхатропных прэпаратаў затрымалі мытныя службы ў выніку 52 спроб кантрабанднага перамяшчэння праз мяжу. А летась было 32 перамяшчэнні і затрымалі менш за 1 кілаграм”.

Рост кантрабанды Міхалькевіч звязвае не з уваходжаннем нашай краіны ў Мытны саюз, а з “фармаваннем негатыўных эканамічных тэндэнцый” у свеце.

Міхалькевіч: “Змяняюцца рынкі спажывання, змяняюцца прапановы паставак на рынак спажывання тых жа наркатычных сродкаў і значна павялічваюцца аб’ёмы затрыманняў. Усе гэтыя працэсы не знаходзяць свайго яркага выражэння менавіта ў працэсах, звязаных у фармаванні Мытнага саюзу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі