Пасля суда над Аўтуховічам затрымалі Казуліна
Разам з ім затрымалі прадпрымальніка Алеся Макаева, моладзевых лідэраў Міколу Дземідзенку і Артура Фінькевіча. Затрыманні адбыліся пасля вынясення прысуду ваўкавыскім прадпрымальнікам. Грамадскіх актывістаў затрымалі проста на вуліцы і завезлі ў Ленінскіі РУУС сталіцы.
Як паведаміў Аляксандр Казулін, пры затрыманні амонаўцы іх збілі. Карэспандэнт Еўрарадыё датэлефанаваўся яму непасрэдна ў пастарунак:
Казулін: "Мы проста ішлі спакойна, да нас пад'ехаў УАЗік, закінулі нас туды, хлопцаў яшчэ пабілі... Я ўжо кажу, што тут трэба падаваць справу ў суд, бо занадта відавочна. Вельмі шмат сведкаў было таго, што людзі проста ідуць спакойна па вуліцы — і раптам на іх накідваюцца і пачынаюць прэсаваць. Гэта проста жах!"
На фота Еўрарадыё: Аляксандр Казулін падчас працэсу Аўтуховіча