Пасля выбуху на французскай АЭС Беларусь узмацніла радыяцыйны маніторынг

Пасля выбуху на французскай АЭС Беларусь узмацніла радыяцыйны маніторынг

Пасля выбуху на французскай АЭС Фламанвіль у Беларусі ўзмацнілі радыяцыйны маніторынг, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Звесткі пра выбух на АЭС у Францыі з'явіліся ўдзень 9 лютага. Мясцовыя ўлады паведамілі, што пагрозы ўцечкі радыеактыўных рэчываў няма.

Тым не менш, беларускія спецыялісты зрабілі разлікі магчымага распаўсюду прадуктаў выбуху, калі яны раптам трапяць у навакольнае асяроддзе. Разлікі рабіліся на бліжэйшыя дні (9-12 лютага) для паветраных масаў на розных вышынях — 500, 1500 і 3000 метраў. Пры гэтым улічваліся як рэальныя, так і прагназаваныя ўмовы надвор'я. Разлікі сведчаць, што прадукты выбуху пры выкідзе ў паветра будуць распаўсюджвацца ў бок Атлантычнага акіяну. Гэта не пагражае сітуацыі ў Беларусі.

"На цяперашні час радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай, перавышэнняў над сярэднешматгадовымі ўзроўнямі не адзначана", — інфармуе Мінпрыроды.

Аднак для кантролю над сітуацыяй з 9 лютага сістэма радыяцыйнага маніторынгу ў Беларусі пераведзеная ва ўзмоцнены рэжым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі