Пасол Францыі Мірэй Мюсо: У Еўрасаюза вялікія планы ў дачыненні да Беларусі
У Еўрасаюза вялікія планы ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо. "Спадзяемся, што Беларусь зойме сваё заслужанае месца на еўрапейскім кантыненце, у еўрапейскай сям'і", — сказала пасол. Яна зазначыла, што пасля рашэння ў кастрычніку 2008 года аб часовым прыпыненні санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў узаемаадносіны Беларусі і Еўрасаюза пачалі паляпшацца. "Але, на нашу думку, яшчэ шмат трэба зрабіць на шляху наладжвання адносінаў, асабліва Рэспубліцы Беларусь", — падкрэсліла дыпламат.
Яна падкрэсліла, што ЕС чакае ад Беларусі паважання такіх асноўных дэмакратычных свабод, як права грамадзян на стварэнне аб'яднанняў, свабоду асацыяцый і свабоду прэсы. "Спадзяемся, што будуць зроблены важныя захады ў гэтым кірунку, якія паслужаць умацаванню адносінаў. Для Еўрасаюза і еўрапейскай грамадскай думкі вельмі важныя гэты паляпшэнні", — цытуе словы дыпламата БелаПАН.